Перад педагагічным калектывам на 2021/2022 навучальны год пастаўлена:
Мэта: стварэнне ўмоў для забеспячэння якаснай адукацыі і выхавання сацыяльна актыўнай асобы, арыентаванай на грамадска значымую дзейнасць.
Задачы:
1.Павышаць якасць адукацыйнага працэсу праз удасканаленне методыкі выкладання вучэбных прадметаў, авалоданне тэхналогіяй візуалізацыі вучэбнага матэрыялу.
2. Ствараць умовы для развіцця актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, навыкаў маральнага самааналізу, самавыхавання і самарэгуляцыі паводзін; павышэнне актыўнасці ўдзелу бацькоў у грамадскім жыцці ўстановы.
3. Павышаць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў праз іх удзел у конкурсах, даследчай дзейнасці, навучальных семінарах, перыядычны друк, адкрытыя вучэбныя заняткі, метадычныя мерапрыемствы, а таксама павышэнне кваліфікацыі.
4. Садзейнічаць фарміраванню ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, адказных і бяспечных паводзін праз асветніцкую работу з навучэнцамі, бацькамі і настаўнікамі.
5. Развіваць матэрыяльна-тэхнічную, вучэбную базу школы праз забеспячэнне ўстановы адукацыі метадычнымі выданнямі, спартыўным абсталяваннем для павышэння якасці навучання.